Паляшук стварыў сваімі рукамі ўсюдыход і ганяе на ім у ягады

Жыхар Столінскага раёна Іван Гарманчук выставіў на продаж усюдыход. Мужчына стварыў яго сваімі рукамі з дэталяў ад самых розных машын і нават БТР. На ім ён ганяе па палескім бездаражы ў ягады. Мужчына кажа, што машына можа спатрэбіцца паляўнічым або проста аматарам экстрыму. Выданне «Ганцавіцкі час» пагаварыла з народным умельцам.

30.01.2023 / 23:51

Іван жыве ў вёсцы Хотамель Столінскага раёна. Гэты край славіцца працавітымі людзьмі, агурковым бізнэсам, а таксама ягадамі і балотамі. Менавіта для падарожжаў па ягады Іван Гарманчук стварыў усюдыход, які пройдзе ў цяжкадаступныя месцы. Цяпер вясковы ўмелец прадае гэтую машыну на сайце аб'яў за 6 300 даляраў.

Як расказаў Іван карэспандэнту «Ганцавіцкага часу», у яго няма ніякай спецыяльнай адукацыі па канструяванні тэхнікі, ён самавук, які любіць важдацца з машынамі. «Вучыўся на кіроўцу ў Лунінцы, маю сярэднюю адукацыю. З малых гадоў проста цікаўлюся тэхнікай», — распавёў Іван.

Гэта ўжо другі ўсюдыход, які ён стварыў.

«На стварэнне пайшло каля года. Можа менш. Жалеза ўсё купляў, колы даставаў ужываныя ў людзей, масты на разборках», — кажа Іван.

Крылы, кабіну ўсюдыхода ён рабіў сам. Выгінаў дзверы, устаўляў шкло. Прытым там нават электрапад'ёмнікі шкла ёсць. А капот абразаў з «Джэты».

«Балоты ёсць недалёка ў нас. Ездзім у чарніцы, у журавіны. У машыны вялікая праходнасць, зручна. Такая машына можа спатрэбіцца рыбакам, паляўнічым, аматарам экстрыму, скажам так», — кажа Іван.

З чаго сабраная машына, што ёсць

Nashaniva.com