У Іране маладую пару асудзілі на 10 гадоў калоніі за рамантычны танец у цэнтры сталіцы

Іранскіх блогераў Аміра Ахмадзі і яго дзяўчыну Астыядж Хагігі асудзілі на 10,5 года калоніі за рамантычны танец у цэнтры Тэгерана. Маладыя людзі зрабілі запіс восенню мінулага года, калі ў Іране ішлі пратэсты.

31.01.2023 / 23:57

Тады ў Тэгеране і шэрагу іншых буйных іранскіх гарадоў ішлі баі з паліцыяй і нават ладзіліся падпалы статуй духоўных лідараў краіны. Відэа з танцам блогераў ля вежы Свабоды хутка завірусілася і стала пэўным сімвалам барацьбы з дыктатурай.

View this post on Instagram

A post shared by VICE World News (@viceworldnews)

За гэта маладыя людзі былі затрыманыя і атрымалі па 10,5 года турмы. Суддзя вырашыў, што яны займаліся падчас танца «прапагандай граху», і падрывалі тым самым «нацыянальную бяспеку».

Жанчынам у Іране забаронена танцаваць на публіцы — тым больш без хіджаба, як было ў гэтым выпадку.

Nashaniva.com