На наступным тыдні пачнецца працэс над Наталляй Дулінай

Былой выкладчыцы МДЛУ Наталлі Дулінай выставілі абвінавачванне паводле арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) — цяпер ёй пагражае да 6 гадоў зняволення.

04.02.2023 / 12:57

Працэс пачнецца 7 лютага і будзе ісці ў закрытым рэжыме.

Наталлю першапачаткова затрымалі 3 кастрычніка ў межах крымінальнай справы за ўдзел у пратэстах (арт. 342 КК) і змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна. Затрымлівалі яе мінімум шэсць сілавікоў.

Да гэтага цягам года Наталлю затрымлівалі чатыры разы і судзілі па палітычна матываваных адміністрацыйных артыкулах.

15 лістапада Дуліна сустрэла за кратамі сваё 58-годдзе.

Nashaniva.com