Уладзіміра Мацкевіча на тры месяцы змясцілі ў ПКТ
Месяц таму адміністрацыя шклоўскай калоніі №17 змясціла філосафа Уладзіміра Мацкевіча ў памяшканне камернага тыпу на тры месяцы. Пра гэта паведамляе старонка прыхільнікаў Мацкевіча ў фэйсбуку.
04.02.2023 / 21:13
Раней паведамлялася, што працяглы час палітвязню фактычна заблакаваная перапіска і яго пазбавілі тэлефонных размоў.
Мацкевіча абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за «Марш народнага ультыматума» 25 кастрычніка, ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання) за платформу «Сход», а таксама па ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) за відэазапіс на YouTube-канале.
23 чэрвеня 2021 года яго прызналі вінаватым і асудзілі на пяць гадоў зняволення.