Аляксандр Лукашук завяршае працу на «Радыё Свабода»

Дырэктар беларускай службы «Радыё Свабода» Аляксандр Лукашук паведаміў, што пакідае сваю пасаду.

05.02.2023 / 15:02

Аляксандр Лукашук з калегамі

«За тры дзесяцігоддзі мы тысячы разоў сустракаліся з вамі ў эфіры і на сайце «Свабоды», на кніжных прэзентацыях нашай «Бібліятэкі» і ў перадачы «Зона Свабоды» на тэлеканале «Белсат». Апошнія 25 гадоў я меў гонар узначальваць Беларускую службу «Радыё Свабода», і разам са сваімі таленавітымі калегамі, з вашым удзелам спрыяць пашырэнню свабоды ў Беларусі.

Мая праца на радыё падыходзіць да канца. У ёй былі балючыя страты, заўчасныя смерці калег, гвалт, разгром бюро, арышты, турэмныя тэрміны для нашых адважных журналістаў і іх блізкіх, якія і цяпер знаходзяцца за кратамі. Было шмат радасці ад вашай ацэнкі нашай працы, вашай падтрымкі і любові да «Свабоды». Калі-небудзь будзе напісана поўная гісторыя «Радыё Свабода», а пакуль на развітанне я хацеў бы прапанаваць трохі фрагментаў са сваёй будучай кнігі пра маю «Свабоду», кароткія назіранні, агульныя і асабістыя. Я заклікаю вас заставацца са «Свабодай», бо гэта свята, якое заўсёды з намі», — напісаў на развітанне Аляксандр Лукашук, які ўзначальваў СМІ з 1998 года.

Nashaniva.com