Рэцэпт на выхадныя. Тварожны пірог — просты, хуткі, смачны
Гэты пірог гарантуе максімальна хуткі і надзейны вынік.
12.02.2023 / 10:58
Фота: publicdomainrecipes.org
Каб згатаваць тварожны пірог, вам спатрэбіцца:
- 400 грамаў тварагу,
- 2 яйкі (аддзяліце бялкі ад жаўткоў),
- 200 грамаў цукру,
- 500 мілілітраў малака,
- 2 сталовыя лыжкі мукі,
- чвэрць чайнай лыжкі карыцы,
- чвэрць чайнай лыжкі солі,
- палова чайнай лыжкі цёртай цэдры лімона,
- Перамяшайце тварог, цукар, муку, соль, цэдру і карыцу.
- Узбіце жаўткі і дадайце іх у тварожную сумесь. Добра ўсё перамяшайце.
- Паступова дадавайце ў цеста малако і перамешвайце да аднароднасці. Сачыце за тым, каб цеста не аказалася занадта вадкім — магчыма, вам спатрэбіцца менш малака.
- Узбіце бялкі і ўмяшайце іх у цеста. Высцеліце форму паперай для выпякання і выкладзіце ў яе цеста.
- Выпякайце пірог у духоўцы, разагрэтай да 180 градусаў, на працягу 1 гадзіны.