Беларускі Оперны тэатр вырашае кадравыя праблемы праз запрашэнне расіян?

У афішах Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі з'яўляецца ўсё больш запрошаных зорак з Расіі, заўважыў Reform.by.

07.02.2023 / 22:03

Толькі ў гэтым месяцы спектаклі «Багема» і «Пікавая дама» дырыжуе галоўны дырыжор башкірскай оперы Арцём Макараў, а партыю Германа ў згаданай вышэй «Пікавай даме» будзе выконваць саліст Новасібірскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Міхаіл Пірагоў.

Вядома, з расійскімі дзеячамі мастацтваў Вялікі тэатр Беларусі супрацоўнічаў і раней. Няма падстаў сумнявацца і ў кампетэнтнасці запрошаных артыстаў, і часта гэта карысна і аб'ектыўна неабходна. Многія сусветныя тэатры, у тым ліку і самыя вядомыя, практыкуюць запрашэнне славутых замежных спецыялістаў, асабліва калі сваіх падобнага ўзроўню няма.

Аднак можна заўважыць, што той жа

Арцём Макараў працуе на спектаклях, у якіх раней удзельнічаў беларускі дырыжор Алег Лясун. Айчынны маэстра быў зняты з рэпертуару ў канцы мінулага года за грамадзянскую пазіцыю, праяўленую ў 2020 годзе. 

Увогуле ж з 2020 года з Вялікага тэатра Беларусі «сышлі» ужо трох вядомых дырыжораў: Вячаслава Чарнуху-Воліча, Андрэя Галанава і Івана Касцяхіна.

Такім чынам, канстатуе Reform.by, адбываецца тое, пра што казалі многія — каб закрыць прафесійныя прагалы, на месца звольненых беларусаў прыцягваюцца музыкі з Расіі. І заўважае, што на сайце тэатра размешчаная аб'ява аб конкурсе на замяшчэнне вакантнай пасады канцэртмайстра па класе вакалу. Магчыма, на гэта месца таксама прыйдзе зорка адтуль жа.

Чытайце таксама:

Мінскі тэатр «Зніч» стаіць перад пагрозай закрыцця

Nashaniva.com