Прэзідэнт Грузіі: Саакашвілі не вызваляць нават з маім памілаваннем
Саламэ Зурабішвілі выступіла з заявай наконт рашэння суда па справе Саакашвілі.
08.02.2023 / 15:50
Яна адзначыла, што не можа абмяркоўваць справядлівасць або несправядлівасць гэтага рашэння, аднак, паводле яе ацэнкі, гэтым рашэннем грузінскі народ быў прыгавораны да таго, каб хадзіць па замкнёным коле і застацца закладнікам гэтай сітуацыі.
Прэзідэнт Грузіі заявіла, што Саакашвілі не можа быць вызвалены нават у выпадку памілавання, бо яго абвінавачваюць яшчэ па трох справах.
«Усе павінны перастаць спекуляваць і гуляць з будучыняй гэтай краіны, узяць на сябе адказнасць і перастаць псаваць яе імідж. Гэтае пытанне трэба прыбраць з палітычнага парадку дня Грузіі і даць гэтай краіне магчымасць дыхаць, жыць, развівацца і атрымаць статус ганаровага кандыдата ў Еўрасаюз!» — адзначыла Зурабішвілі.
6 лютага гарадскі суд Тбілісі не задаволіў хадайніцтва адвакатаў зняволенага экс-прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі аб датэрміновым вызваленні па стане здароўя.