Кампанія Google страціла 100 млрд даляраў праз памылковы адказ чат-бота
Памылка чат-бота Bard, заснаванага на тэхналогіі штучнага інтэлекту, каштавала Alphabet, мацярынскай кампаніі Google, каля 100 млрд даляраў. На столькі знізіліся яе акцыі пасля няўдалай прэзентацыі навінкі, піша Reuters.
09.02.2023 / 00:16
Фота: AP Photo/Jens Meyer, File
У прэзентацыйным роліку Bard павінен быў адказваць на простыя пытанні, але пры адказе на запыт, якія адкрыцці зрабіў касмічны тэлескоп Джэймс Уэб, зрабіў памылку. Адказ, што з яго дапамогай былі атрыманыя першыя здымкі экзапланет, быў няправільны.
Хоць памылку заўважылі непасрэдна перад прэзентацыяй, кампанія ўсё адно яе правяла. Але фурору яна не выклікала, што ўрэшце прывяло да распродажу акцый.
Так як Microsoft і Google хочуць укараніць штучны інтэлект у тэхналогіі пошуку, дакладнасць падаванай чат-ботамі інфармацыі мае вельмі вялікае значэнне.