Узламалі ютуб-канал блогера Андрэя Павука

абноўлена

Ютуб-канал «Рудабельская паказуха» мае 49 тысяч падпісантаў. На ім блогер Андрэй Павук выкладваў у тым ліку запісы званкоў беларускім чыноўнікам. Цяпер канал захапілі.

12.02.2023 / 17:42

Відэа блогера з канала зніклі, замест гэтага з'явілася трансляцыя пра крыптавалюты. Сам канал перайменавалі ў Ripple Live.

Павук мяркуе, што прычына ў нядаўняй фішынгавай рассылцы.

Блогер кажа, што спадзяецца вярнуць канал, працуе з «Гуглам».

Абноўлена. Праз некалькі гадзін Андрэй Павук вярнуў свой ютуб-канал.

Nashaniva.com