У Беларусь прывязуць прэміяльныя кітайскія ўседарожнікі

Кампанія «Атлант-М Брытанія» стала афіцыйным дылерам кітайскай аўтамабільнай маркі EXEED у Беларусі.

13.02.2023 / 11:00

Фота: «Атлант-М Брытанія»

Прадаваць прэміяльныя кітайскія красоверы і ўседарожнікі ў Мінску будзе новае падраздзяленне холдынга EXEED — «Цэнтр Атлант-М Дамброўская», піша Office Life.

Кіраўнік аўтацэнтра «Атлант-М Брытанія» Пётр Тачылкін распавёў, што марку EXEED кампанія выбрала перш за ўсё на падставе папулярнасці яе красовераў і ўседарожнікаў на рынку Расіі.

У студзені 2023 года кампанія EXEED увайшла ў топ-10 марак на расійскім рынку, заняўшы 6-е месца з 1807 прададзенымі красоверамі і ўседарожнікамі. 

У Беларусі будуць прадавацца мадэлі EXEED LX і EXEED LX1,6 AWD, EXEED TXL і EXEED TXL 2,0, а таксама EXEED VX і EXEED VX LE.

Магчымы старт продажу EXEED — канец I квартала 2023 года.

Nashaniva.com