ЕС з 2035 года забароніць продаж бензінавых і дызельных аўтамабіляў

Еўрапарламент прыняў закон, які забараняе продаж новых аўтамабіляў з рухавікамі ўнутранага згарання з 2035 года. Пасля гэтай даты ў Еўрасаюзе змогуць прадавацца толькі машыны, якія не дапускаюць шкодных выкідаў, паведамляе The Wall Street Journal.

15.02.2023 / 17:08

У адпаведнасці з новымі стандартамі, легкавыя аўто пасля 2030 года павінны выкідаць на 55% менш шкодных рэчываў у параўнанні з узроўнем 2021-га, а фургоны — на 50%.

Аналагічныя законапраекты аб выкарыстанні машын з рухавікамі ўнутранага згарання да цяперашняга часу прынятыя ў Канадзе, Вялікабрытаніі і Нарвегіі. У апошняй забарона ўступіць у сілу ўжо з 2025 года.

Па прапанове Еўрапейскай камісіі выкіды ад большасці новых грузавікоў і аўтобусаў павінны дасягнуць да 2040 года скарачэння на 90% у параўнанні з ўзроўнямі 2019-га. Такія параметры Еўрапарламент павінен ухваліць у гэтым годзе.

Nashaniva.com