Сенат Чэхіі прызнаў КДБ і ГУБАЗіК арганізацыямі, якія падтрымліваюць тэрарызм
Пастанову аб прызнанні КДБ Беларусі і ГУБАЗіКа арганізацыямі, якія падтрымліваюць тэрарызм, чэшскі Сенат прыняў 15 лютага. Ураду Чэхіі Сенат рэкамендуе ўвесці санкцыі супраць супрацоўнікаў КДБ і ГУБАЗіК МУС, а таксама абвясціць іх арганізацыямі, якія падтрымліваюць тэрарызм.
15.02.2023 / 23:17
Акрамя таго, Сенат прапануе працягнуць візавую падтрымку беларусаў, выдзеліць ім новыя ўрадавыя стыпендыі і выкарыстоўваць іншыя інструменты для дапамогі грамадзянскай супольнасці Беларусі.