Ілля Міронаў дабіваецца адказу ад Мінінфарма адносна таго, ці з’яўляецца герб «Пагоня» экстрэмісцкім сімвалам
Гомельскі валанцёр Ілля Міронаў даслаў у Мінінфарм запыт са спасылкамі на дзейнае беларускае заканадаўства. Ён патрабуе ад чыноўнікаў растлумачыць, ці можна захоўваць нацыянальную сімволіку дома і выкарыстоўваць у грамадскіх месцах, піша сайт «Штодзень».
16.02.2023 / 17:06
«У СМІ часам публікуюцца навіны, калі людзей прыцягваюць да адміністрацыйнай адказнасці за выкарыстанне дзяржаўнага ў 1991-1995 гг. герба «Пагоня», — піша Ілля Міронаў.
Паколькі вядзенне спісу «экстрэмісцкіх матэрыялаў» ажыццяўляецца Міністэрствам інфармацыі, то аўтар звароту намагаецца атрымаць адказ менавіта ад гэтай інстанцыі.