«І цяпер я мамкін экстрэміст, бел-чырвона-белы тэрарыст». Суд прызнаў «экстрэмісцкай» песню «Экстрэміст»
Суд Ленінскага раёна Брэста прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» кліп і тэкст песні «Экстрэміст», паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
17.02.2023 / 10:16
Такое рашэнне было прынята 8 лютага. Песню «Экстрэміст» напісаў і выканаў лідар панк-гурта «Дай Дарогу!» Юрый Стыльскі.
Музыка прысвяціў кампазіцыю «ўсім экстрэмістам 2020 года».