У Беларусі зрабілі гадзіннік з карцінамі вядомага ўкраінскага мастака
Кампанія HVILINA прэзентавала новую калекцыю гадзіннікаў Oil on Canvas, створаную ў супрацоўніцтве з ірландскім мастаком Маркам Конланам. За аснову калекцыі былі ўзятыя тры карціны вядомага ўкраінскага мастака Аляксандра Мурашкі, паведамляе Blizko.by.
22.02.2023 / 16:58
Калекцыя HVILINA Oil on Canvas створаная ў супрацоўніцтве з ірландскім мастаком-ілюстратарам Маркам Конланам, вядомым сваім арыгінальным аўтарскім стылем і супрацоўніцтвам з Coca Cola, Illy, Casetify і многімі іншымі вядомымі брэндамі.
Калекцыя прадстаўленая трыма мадэлямі, кожная з якіх адпавядае аднаму з твораў Аляксандра Мурашкі, якія атрымалі назвы: Merry-go-round, Girl in red, Women and flowers.
Корпус гадзіннікаў і бранзалет выкананыя з гіпаалергеннай керамікі высокай якасці, у прыладах усталяваны прэміяльны кварцавы механізм швейцарскага брэнда ETA з запасам ходу да сямі гадоў.
Калекцыя лімітаваная, кожная мадэль выпушчаная ў колькасці 200 адзінак.