Эксперт патлумачыў, што лепшае: расійскія БМП ці «Брэдлі»

Вядома, што 6 студзеня 2023 года ЗША заявілі пра новую вайсковую дапамогу Украіне, якая ўключае 50 БМП «Брэдлі». Вайсковы эксперт Алег Жданаў параўноўвае гэтую машыну з тымі, якія маюцца на ўзбраенні ў Расіі.

26.02.2023 / 11:19

МП Bradley перад пагрузкай 25 студзеня 2023 г. у транспартным доку ў Паўночным Чарльстане, Паўднёвая Караліна. (Oz Suguitan/U.S. Transportation Command via AP)

На думку эксперта, амерыканская сістэма «Брэдлі» значна лепшая. Нягледзячы на тое, што ў яе меншы калібр гарматы (25 мм супраць 30 мм у БМП-2), яе магутнасць такая вялікая, што яна прабівае браніраваныя цэлі, у тым ліку браню танкаў савецкай вытворчасці. Вядома, што ўстаноўка распрацоўвалася для барацьбы з савецкімі танкамі. Адсюль яе скрозь распаўсюджаная назва — «знішчальнік танкаў».

Браню савецкай БМП-2 «Брэдлі» прабівае ў любой праекцыі. Яна лічыцца баявой машынай падтрымкі танкаў. Некаторыя крыніцы пры апісанні баявых дзеянняў называюць яе «лёгкі танк».

У сваю чаргу БМП-2 можа прабіць амерыканскую ўстаноўку толькі пры траплянні ў борт паміж каткамі.

Адзіная перавага БМП-2 — магчымасць перавозкі большай колькасці пехацінцаў. Акрамя гэтага, баявая машына пяхоты больш манеўраная, лёгкая, хуткасная, можа плаваць. Затое «Брэдлі» больш абароненая, больш устойлівая на полі бою.

Калі «Брэдлі» выкарыстоўвае снарады са стрыжнем з абедненага ўрану, то Т-72, Т-62, Т-55 прабіваюцца ў асобных праекцыях, напрыклад, у борт, у стык башні і корпуса. У выніку танк становіцца небаяздольным.

Лепшае параўнанне «Брэдлі» з БМП-3, у якой устаноўленыя ў пары 30-мм і 100-мм гарматы. У яе больш узмоцненая браня. Хаця і яна, на думку эксперта, саступіць «Брэдлі» па асноўных агнявых паказчыках.

Па даных украінскай разведкі, расійскае камандаванне моцна асцерагаецца з'яўлення «Брэдлі» ва ўкраінскіх баявых парадках. Расіяне разумеюць, што ім няма чаго ёй супрацьпаставіць.

У той жа час Расія распрацавала свае баявыя машыны падтрымкі танкаў: так званы «Тэрмінатар», ці аб'ект 199 «Рамка».

Чытаць яшчэ: 

Пентагон раскрыў змест новага пакета ваеннай дапамогі Украіне

Nashaniva.com