ЕС працягнуў санкцыі ў дачыненні да Беларусі на год
Дакумент апублікаваны 27 лютага ў афіцыйным часопісе Еўрасаюза. Санкцыі ў дачыненні да беларускіх фізічных і юрыдычных асоб ЕС працягнуў да 28 лютага 2024 года.
27.02.2023 / 11:35
Фота: Міністэрства абароны
Рашэнне ЕС патлумачыў тым, што сітуацыя ўнутры краіны пагаршаецца, а ўлады падтрымліваюць Расію ва ўзброеным канфлікце з Украінай.