Пасля доўгага перапынку аднавіўся суд над журналістам Генадзем Мажэйкам
Суд над журналістам пачаўся 1 снежня, але потым быў зроблены перапынак.
27.02.2023 / 12:18
Мінгарсуд пасля доўгага перапынку працягнуў разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенага журналіста Генадзя Мажэйкі.
Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса. Яму пагражае да пяці гадоў няволі.
Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1. 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Генадзь Мікалаевіч Мажэйка.