За «папулярызацыю субкультуры «ПВК Родан» затрымлівалі папулярную тыктокерку
Затрыманне праводзіў ГУБАЗіК — у дзяўчыны на старонках з'явіліся відэа, знятыя на фоне міліцэйскай расцяжкі. Праўда, неўзабаве яе адпусцілі.
28.02.2023 / 19:22
Ксенія Марук. Фота: сацсеткі
На Ксенію Марук у тыктоку падпісаныя больш за 500 тысяч чалавек, а ў інстаграме — больш за 4 тысячы.
Ксенія — 30-гадовая беларуска, хоць доўгі час жыла ў іншых краінах. У сябе ў тыктоку яна абыгрывае розныя трэнды. Апошнія некалькі відэа прысвечаныя «ПВК Родан».
Мяркуючы па ўсім, з дзяўчынай правялі прафілактычную гутарку і змусілі запісаць відэа, дзе яна заклікае падпісантаў «не прасоўваць гэтую субкультуру», пасля чаго адпусцілі.
Па звестках выдання «Флагшток», на меркаванай сходцы «ПВК Родан» у Гомелі затрымалі больш за 25 чалавек.