«Я дам рады». Герасіменя расказала, што разводзіцца з мужам

Медалістка Алімпійскіх гульняў Аляксандра Герасіменя расказала Gazeta Wyborcza пра развод са сваім мужам, экс-плыўцом зборнай Беларусі Яўгенам Цуркіным, звярнула ўвагу «Трыбуна». 

05.03.2023 / 09:26

— Акрамя вады, вы, верагодна, павінны атрымліваць шмат станоўчай энергіі ад блізкіх. Ад дачкі, сяброў, мужа? — спытала журналістка Герасіменю.

— Мы з мужам разводзімся. Мы рассталіся ў Польшчы, — адказала яна. 

— Я не ведала, мне шкада.

— Нічога страшнага.

— Спачуваю, гэта няпростая сітуацыя.

— Я магу сама паклапаціцца пра сябе і сваю сям'ю. Мама са мной, яна клапоціцца пра дзіця, калі я на працы. Я дам рады. Акрамя таго, што я буду скардзіцца? Падумайце пра людзей ва Украіне, — сказала Герасіменя.

Nashaniva.com