Падчас выступу Лаўрова на форуме G20 зала выбухнула смехам

На форуме G20 у Індыі міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў заявіў, што супраць Расіі была пачата вайна і што краіна спрабуе яе спыніць. 

03.03.2023 / 20:40

Скрыншот відэа

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў быў абсмеяны залай на міжнароднай паліталагічнай канферэнцыі Raisina Dialogue ў Індыі, якая адбылася пасля сустрэчы міністраў G20.

«Вы ведаеце, вайна, якую мы спрабуем спыніць, якая была развязана супраць нас з выкарыстаннем украінскага народа», — пачаў казаць Лаўроў, пасля чаго зала залілася смехам.

Лаўроў асекся.

А пасля паўтарыў, што вайна нібыта паўплывала на палітыку Расіі.

Nashaniva.com