У Беларусі кашмараць страйбалістаў, стралкоў і рэканструктараў

На выхадных адбыліся масавыя затрыманні.

06.03.2023 / 10:54

«Нашай Ніве» стала вядома, што рэпрэсіўныя органы кашмараць страйбалістаў, стралкоў і рэканструктараў — на выхадных адбыліся масавыя затрыманні. Хочам разабрацца, якая логіка гэтай хвалі, да каго прыходзяць і што шукаюць.

Калі можаце нешта расказаць (ананімна) — паведамляйце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ, на nivanasha@gmail.com ці nivanasha@proton.me. Альбо пішыце асабіста тым журналістам і рэдактарам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце і якім давяраеце (лепш — у сігнал ці тэлеграм).

Чытайце таксама: «Метадам «пальцам у неба». Пасля дыверсіі ў Мачулішчах адбываюцца аблавы і ператрусы

Выдавецтва «Зміцер Колас» часова прыпыняе сваю дзейнасць. Ёсць звесткі, што Зміцер Колас — у КДБ

Так выглядае Мар’інка — горад, які ўжо год штурмуюць расійскія войскі

Nashaniva.com