За колькі ў сярэднім прадаваліся аднушкі ў Мінску? Многія з іх скуплялі іншагароднія

Аналітыку па рынку нерухомасці апублікавала агенцтва «Твая сталіца».

07.03.2023 / 11:16

У лютым было каля 1300 здзелак у Мінску па куплі-продажы кватэры. Для параўнання: у лютым мінулага года здзелак было ўсяго 1080. А рэкордны паказчык у 1400 здзелак быў зафіксаваны ў 2018 годзе.

Большасць здзелак праходзіць па механізме «ланцужка», калі чалавек купляе кватэру пасля продажу сваёй.

Сярэднія цэны па факце здзелак у сталіцы наступныя:

— на аднушку — 1230 даляраў за квадратны метр (калі гатовая да пражывання, то 1460 даляраў);

— на двушку — 1115 даляраў за метр (на гатовыя да пражывання стаўка — 1405 даляраў);

— на трошку — 1035 даляраў за метр (у выпадку з гатовай да пражывання — 1335 даляраў).

Кожны пяты пакупнік браў кватэру ў крэдыт.

Вялікая доля іншагародніх пакупнікоў — 22%.

Nashaniva.com