Ці можа супрацьдронавая стрэльба збіваць дроны «Ланцэт»?

Эфектыўнасць барацьбы з расійскімі беспілотнікамі-камікадзэ шляхам застасавання супрацьдронавай стрэльбы ацаніў украінскі вайсковы эксперт Алег Жданаў.

07.03.2023 / 23:16

Беспілотны лятальны апарат «Ланцэт». Фота: Wikimedia Commons

У сваім відэастрыме эксперт адзначыў, што расійскі беспілотнік «Ланцэт» адносіцца да дронаў-камікадзе ці баражуючых боепрапасаў. Ён здольны працяглы час у рэжыме чакання знаходзіцца ў паветры.

«Ланцэт» разлічаны на блізкі радыус дзеяння і мае зваротную сувязь з аператарам. Аператар назірае і выбірае аб'ект. Ёсць магчымасць перавесці дрон цалкам у аўтаматычны рэжым. У такім выпадку чалавек не ўдзельнічае ў прыняцці фактычнага рашэння аб нападзенні. Апарат выбірае цэль сам.

Прымяненне антыдронавай стрэльбы (пераноснай устаноўкі антыэлектроннай барацьбы) можа быць эфектыўным толькі ў той перыяд, пакуль аператар звязваецца з дронам. Вынікам стане «асляпленне» ці «аглушэнне» дрона і ён проста можа зваліцца на зямлю.

Чытаць яшчэ:

«Леапард 2» і Т-72: чый снарад больш магутны

Эксперт патлумачыў, што лепшае: расійскія БМП ці «Брэдлі» 

Nashaniva.com