Азараў пракаментаваў словы Лукашэнкі наконт украінскіх дыверсантаў і затрыманых
Сёння Аляксандр Лукашэнка ўпершыню публічна выказаўся пра дыверсію ў Мачулішчах. Ён прызнаў, што каштоўны расійскі самалёт А-50 быў пашкоджаны («драпіны і адна прабоіна»), але заявіў, што за дыверсію нібыта затрымалі «ўкраінскага тэрарыста» і 20 яго памагатых. Аляксандр Азараў пракаментаваў «Нашай Ніве» гэтыя заявы.
07.03.2023 / 16:30
«У Беларусі ідуць рэпрэсіі — дзясяткі штодзённа, кожны затрыманы пад прымусам расказвае тое, што яны просяць. Як прыклад, ва ўдзеле ў плане «Перамога» прызнаваліся людзі, якіх там ніколі не было.
Ну і цяпер, я так разумею, адбываецца нешта падобнае — затрымалі нейкіх людзей, пад катаваннямі яны кажуць, што ад іх патрабуюць, — кажа Аляксандр Азараў. —
Па сутнасці паўтару яшчэ раз: удзельнікі гэтай акцыі выехалі і знаходзяцца ў бяспецы. Гэта ўдзельнікі плана «Перамога», беларускія партызаны. Іх мы паказваць не будзем у мэтах бяспекі.
Вы зразумейце, гэта была спецаперацыя, людзі ахвяруюць сваім жыццём нават, вельмі небяспечна для іх асабістага жыцця ўсё, што расказваецца.
Яны ўсё зрабілі і з'ехалі. А казкі гэтыя пра ўкраінцаў, ЦРУ, нанатэхналогіі… Што там яшчэ? Ну, што яму [Лукашэнку] выгадна, тое ён і плявузгае.
Я яму асабіста даўно не веру і верыць не збіраюся».
Чытайце таксама: