Вынесены прысуд Наталлі Дулінай
Былую выкладчыцу МДЛУ Мінскі абласны суд асудзіў да 3,5 года калоніі. Яе абвінавацілі ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 арт. 361-4 КК), а таксама ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342).
10.03.2023 / 11:58
З 2020 года Наталлю Дуліну неаднаразова кідалі на Акрэсціна па адміністрацыйных справах. У кастрычніку 2022 года пасля шостага затрымання яна на волю не выйшла — на жанчыну завялі крымінальную справу.
Наталля Дуліна — найлепшая італьяністка ў краіне, былая дацэнтка кафедры італьянскай мовы МДЛУ, сябра Каардынацыйнай рады. Яна падтрымала забастоўку і пратэсты студэнтаў.
Чытайце таксама: