У выхадныя ДАІ ўзмоцніць кантроль на дарогах краіны, асабліва на трасе Бабруйск — Мазыр — мяжа Украіны

З 10 па 13 сакавіка Дзяржаўтаінспекцыя «маштабна адпрацуе» аўтадарогу Р-31 Бабруйск — Мазыр — мяжа Украіны. Даішнікі будуць патруляваць у тым ліку на аўтамабілях без спецафарбоўкі.

10.03.2023 / 12:44

Як паведамляе ДАІ, па ўсёй краіне нарады ДПС будуць узмоцнена кантраляваць рух і выкананне правіл бяспекі. Да рэйдавых мерапрыемстваў на тэрыторыі Гродзенскай вобласці падключацца экіпажы спецпадраздзялення ДПС «Страла» МУС.

Nashaniva.com