Снег у Гродне выклікаў 10-бальныя заторы на дарогах. Стаіць не толькі цэнтр
У пятнічныя гадзіны пік абласны цэнтр захрас у заторах.
10.03.2023 / 18:06
Па стане на 17:30 у Гродне, паводле сэрвісу «ЯндексПробкі», назіраюцца 10-бальныя заторы.
Найбольш загружаная цэнтральная частка горада. Таксама велізарныя заторы назіраюцца на вуліцы Дзяржынскага ад плошчы Тызенгаўза да 17 Верасня, на вуліцы Горкага ад Віленскай да Курчатава. Таксама буйныя заторы на значнай частцы ўнутрыгарадской кальцавой магістралі ад вуліцы Болдзіна да Румлёўскага моста.
У Кастрычніцкім раёне горада найбольш загружанымі застаецца кальцо ля філармоніі і вуліца Савецкіх Пагранічнікаў.
Непагадзь выклікала шэраг ДТЗ, якія ўскладняюць рух транспарту.
Для параўнання, у Мінску ў той самы час заторы складалі толькі восем балаў з дзесяці магчымых.
Моцны снег цяпер ідзе па ўсёй Гарадзеншчыне і Віленшчыне.