Скарынаўская бібліятэка ў Лондане адраджае заняткі ў нядзельнай беларускай школе

Пра намер адрадзіць нядзельную беларускую школу прадстаўнікі Скарынаўскай бібліятэкі напісалі ў фэйсбуку.

10.03.2023 / 23:22

«У нас цудоўная навіна — мы адраджаем нядзельную беларускую школку. Заняткі будуць праходзіць раз на 2—3 тыдні ў бібліятэцы. Мы будзем маляваць, майстраваць, спяваць, гуляць, бегаць, скакаць (таксама і ў садзе!)… каб у гульнявай форме дзеткі вучылі новыя словы і далучаліся да беларускай культуры.

Першы ўрок пройдзе ў суботу, 18 сакавіка. Абвестку з дэталямі апублікуем пазней.

Калі ласка, напішыце нам, калі вашыя дзеткі жадаюць да нас далучыцца. Мы таксама шукаем дарослых валанцёраў, якія хацелі б нам дапамагаць з арганізацыяй заняткаў», — напісана на старонцы бібліятэкі.

Nashaniva.com