На фінскім кінафестывалі перамог беларускі дакументаліст
У намінацыі «Найлепшае дакументальнае кіно» на фестывалі кароткаметражнага кіно Tampere Film Festival у Фінляндыі найлепшым быў названы фільм Away рэжысёра Руслана Фядотава, піша «Святы Белавуд».
13.03.2023 / 17:48
Стужка распавядае пра ўкраінскіх дзяцей, якія перажываюць вайну ў эвакуацыі ў Венгрыі.
Фільм ужо адзначалі ўзнагародай у мінулым годзе на фестывалі IDFA ў Нідэрландах.