УПЦ Маскоўскага патрыярхату адмаўляецца сыходзіць з Кіева-Пячэрскай лаўры

Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату не мае намеру высяляцца з Кіева-Пячэрскай лаўры. Пра гэта гаворыцца ў відэазвароце Паўла (Лебедзя) — намесніка Свята-Успенскага манастыра УПЦ МП, які цяпер займае частку лаўры.

13.03.2023 / 22:10

Павел (Лебедзь) падчас відэазвароту. Скрыншот

«Мы не маем намеру высяляцца і не будзем, таму што цяпер ёсць законы, якія на баку чалавека. Пагражаць, што з намі расправяцца, — гэта не 17-ы год. Сёння ёсць сусветная супольнасць, ёсць нейкая культура», — сказаў мітрапаліт Павел.

Ён адзначыў, што не супраць наведвання лаўры камісіяй, якую стварылі для пошуку верагодных парушэнняў выкарыстання маёмасці. Але ў той жа час ён заявіў, што УПЦ МП плануе «да апошняга адстойваць свае правы», і заклікаў гэта рабіць сваіх прыхільнікаў.

Раней паведамлялася, што дамова на безаплатнае карыстанне УПЦ Кіева-Пячэрскай лаўрай анулюецца з 29 сакавіка 2023 года і гэта тычыцца ўсіх памяшканняў, якія УПЦ у лаўры арандуе.

Так як Кіева-Пячэрская лаўра з'яўляецца ўласнасцю ўкраінскай дзяржавы, то высяленне адтуль УПЦ робіцца на падставе высноў міжведамаснай працоўнай групы, якая падчас сваёй працы выявіла парушэнне манастыром умоў дамовы па выкарыстанні дзяржаўнай маёмасці.

Чытайце таксама:

УПЦ Маскоўскага патрыярхату да канца сакавіка мусіць пакінуць Кіева-Пячэрскую лаўру

Nashaniva.com