У Мінску затрымалі былога супрацоўніка СТБ Дзмітрыя Баяровіча і яго жонку ВІДЭА

Сёння раніцай у Новай Баравой адбылося затрыманне сям'і Баяровічаў — фатографа і журналіста Дзмітрыя і яго жонкі Валерыі, піша «Вясна», публікуючы відэа затрымання.

14.03.2023 / 22:51

На відэа з камер назірання бачна, як хлопца, які выйшаў на вуліцу ў 8:11, паклалі на зямлю сілавікі. Бачна, што да затрыманага хутка падбегла яго жонка. Потым сілавікі разам з Дзмітрыем і Валерыяй пайшлі ў кватэру, дзе пазней адбыўся ператрус.

Праз 10 хвілін — у 8:22 — сілавікі вывелі Дзмітрыя і пасадзілі ў бусік. Праз 40 хвілін — у 9 раніцы — з пад'езда вывелі і Валерыю. Яе таксама пасадзілі ў бусік і кудысьці павезлі.

Праваабаронцам вядома, што раней Дзмітрый Баяровіч працаваў на СТБ, але ў 2020 годзе звольніўся адтуль.

Nashaniva.com