За ахвяраванні праз фэйсбук на падтрымку рэпрэсаваных затрымалі супрацоўніцу «Гейм Стрым», былога Wargaming
Праўладныя СМІ паведамілі, што за ахвяраванне ў 425 даляраў у жанчыны канфіскавалі ўсе заробленыя супольна з мужам, таксама айцішнікам, грошы і тэхніку.
16.03.2023 / 21:12
Ксенія Алькенава. Фота: яе старонка ўкантакце
Затрыманая — 36-гадовая Ксенія Алькенава (у дзявоцтве — Шчурэвіч). Яна доўгі час жыла ў Маскве, там пазнаёмілася са сваім мужам Вадзімам Алькенавым. Ксенія працуе ў кампаніі «Гейм Стрым», былым беларускім офісе «Варгеймінга», а Вадзім працуе на пазіцыі Partnerships lead у кампаніі ITRex Group.
У ранейшым інтэрв'ю Вадзім распавядаў, што ён родам з Казахстана і доўгі час жыў у Маскве, але самастойна вывучыў беларускую і стаў беларускім патрыётам, пакуль жыў у нашай краіне. Вядома, што цяпер ён за мяжой.
Вадзім і Ксенія Алькенавы. Фота: старонка Ксеніі ўкантакце
Жанчыне закідаюць крымінальны артыкул «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці», па якім ёй пагражае да пяці гадоў турмы. Губазікаўцы сцвярджаюць, што яна ахвяравала праз Facebook 9 разоў на агульную суму 425 даляраў.
Чытайце таксама:
Як схаваць, што ты данаціў праз фэйсбук? Валерый Цапкала і Андрэй Стрыжак маюць розныя меркаванні