Маці валанцёра Ільі Міронава пакаралі штрафам. Сам Ілья знік
Суд па артыкуле 19.11 (распаўсюд экстрэмісцкай прадукцыі) над Валянцінай Міронавай адбыўся сёння. Вынік — 11 базавых велічынь штрафу. Пры затрыманні яе вадзілі ў кайданках у «позе ластаўкі», паведамляюць гомельскія праваабаронцы.
17.03.2023 / 18:49
Сёння Ілью апошні раз бачылі ў судзе Савецкага раёна Гомеля, дзе хлопец чакаў суда над маці. З таго часу сувязі з ім няма і дзе ён знаходзіцца — невядома. Праваабаронцы мяркуюць, што ён зноў можа быць затрыманы.