Wildberries запускае продаж электронікі і тэхнікі пад уласнай гандлёвай маркай
Спачатку продажы пачнуцца ў Расіі, а пазней — у Беларусі, Казахстане, Арменіі і ў іншых краінах прысутнасці рэтэйлера.
21.03.2023 / 09:33
Анлайн-рэтэйлер Wildberries запускае продаж электронікі і бытавой тэхнікі пад уласнай гандлёвай маркай. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні кампаніі.
«У найбліжэйшы час на Wildberries стануць даступныя каля 100 новых найменняў рознай бытавой тэхнікі і электронікі — халадзільнікі, пральныя машыны, пыласосы, блэндары, міксеры, тэлевізары і многае іншае пад уласнай гандлёвай маркай. Тэставыя пастаўкі і продажы электронікі ўжо пачаліся, попыт на іх перасягнуў чаканні», — адзначаецца ў паведамленні.
Па даных кампаніі, праз некалькі месяцаў з'явяцца і гаджаты пад уласнымі гандлёвымі маркамі: планшэты, ноўтбукі і смартфоны. Кошт такой прадукцыі будзе ў сярэднім сегменце.
Для гэтых паставак кампанія размясціла заказы на зборку прадукцыі на высокатэхналагічных вытворчасцях КНР, Расіі і Беларусі. Спачатку продажы пачнуцца ў Расіі, а пазней — у Беларусі, Казахстане, Арменіі і ў іншых краінах прысутнасці рэтэйлера.
Wildberries паспрабаваў зменшыць тэрмін захоўвання тавараў, але ўрэшце адкруціў усё назад
Супрацоўнікі Wildberries абвясцілі маштабную забастоўку па ўсёй Расіі