Мінкульт адмяніў кінафестываль «Нефільтраванае кіно» за два дні да пачатку
Пра адмену кінафестывалю Мінкультам без тлумачэння прычын паведамілі арганізатары ў сацсетках
22.03.2023 / 14:17
Кінафестываль «Нефільтраванае кіно» ў Мінску адменены. Фота: unfilter.by
Фестываль планаваўся на 24-26 сакавіка. Асноўнай пляцоўкай павінен быў стаць кінатэатр у Dana Mall.
Арганізатары паведамілі, што кінатэатр аўтаматычна верне грашовыя сродкі за квіткі, набытыя на сайце. Таксама з пытаннямі можна звярнуцца ў касу кінапрасторы.