«Гэта маральны аўтарытэт». Мілінкевіч расказаў, хто павінен быць прэзідэнтам краіны ў пераходны перыяд. І назваў імя

На думку Аляксандра Мілінкевіча, гэты чалавек — Алесь Бяляцкі.

26.03.2023 / 14:16

«Калі б заўтра выбары прэзідэнта, то я б марыў, каб Алесь быў прэзідэнтам краіны, — сказаў экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч на сустрэчы з жонкай палітзняволенага праваабаронцы, піша «Позірк».

Паводле ягоных слоў, «будзе пераходны этап: будзем [адыходзіць] ад сталінізмаў, камунізмаў, дыктатуры, мы будзем ісці да святла». 

«І ў гэтым момант страшэнна важны не эканаміст, не генерал такі моцны, а каб прэзідэнтам быў маральны аўтарытэт. Алесь — маральны аўтарытэт. І нават скажа нешта непапулярнае, а яго паслухаюць», — дадаў Мілінкевіч.

Экс-кандыдат у прэзідэнты адзначыў, што беларусы маюць усё для пераходу да дэмакратыі: адукацыю, працавітасць, законапаслухмянасць, інфраструктуру.

«Беларусам можа не хапае трохі аптымізму і веры, — мяркуе ён. — Мы павінны цаніць і верыць, што мы 100% пераможам». 

Чытайце таксама:

10 гадoў. Вынесены прысуд нобелеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму

Што цяпер з Нобелеўскай прэміяй Алеся Бяляцкага?

«Было 17 варыянтаў нобелеўскай лекцыі». Вялікае інтэрв'ю Наталлі Пінчук аб прэміі і каханні

«Дабро і праўда павінны ўмець абараняць сябе». Нобелеўская прамова Алеся Бяляцкага

Nashaniva.com