«У доме няма вады». Мінская ЖКГ зняла крэатыўны кліп ВІДЭА
Жыллёва-камунальная гаспадарка выпусціла кліп да Дня работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Кліп называецца «У доме няма вады».
24.03.2023 / 14:30
Выканаўцы пераспявалі вядомыя мелодыі на свае тэксты з улікам надзённай тэматыкі. Паведамляецца, што напісала словы да песні і ўзяла актыўны ўдзел у здымцы кліпа сябра моладзевай рады ГА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» Марыя Шмарлоўская.