Затрыманага галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» перавялі ў Жодзіна
Галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча перавялі ў следчую турму ў Жодзіне 24 сакавіка. Пра гэта паведаміла яго дачка.
25.03.2023 / 16:10
Супраць Манцэвіча завялі крымінальную справу. У чым вінавацяць рэдактара, пакуль невядома.
Падтрымаць Аляксандра лістамі, адправіць пасылку ці зрабіць грашовы перавод можна па адрасе:
222163, следчая турма №8, Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Манцэвіч Аляксандр Барысавіч.