Участак у Белавежскай пушчы прадалі з аўкцыёну за 40 тысяч рублёў
Некалькі дзён таму ў Брэсце прайшлі таргі зямельнымі ўчасткамі, размешчанымі ў Камянецкім раёне. Адзін з іх знаходзіцца на тэрыторыі Белавежскай пушчы. Як піша «Вечерний Брест», участак прадалі за 40 тысяч рублёў.
25.03.2023 / 16:40
Фота Брэсцкага цэнтра кіравання нерухомасцю
Участак у 19 сотак для будаўніцтва жылога аднакватэрнага дома знаходзіцца ў вёсцы Абрамава, за 2 км ад уваходу ў Нацыянальны парк «Белавежская пушча». Побач — векавы лес, а зусім недалёка — вальеры, музей прыроды і кавярня.
Пачатковая цана лота была зусім невялікая — 875 рублёў. Але цікавасць да ўчастка праявілі адразу дзевяць чалавек, у выніку лот прадалі за 40 тыс. рублёў (каля 14 тыс. даляраў).
Чытайце таксама:
У Чачэрску выставілі на таргі графскую сядзібу
У Сенненскім раёне выставілі на продаж рэшткі маёнтка, у якім некалі працаваў Янка Купала