У Францыі ўвялі адпачынак для жанчын на час балючай менструацыі
Горад Сэнт-Уан-сюр-Сэн першым у Францыі ўхваліў менструальны адпачынак, які будзе аплачвацца працадаўцам, піша France24.
28.03.2023 / 10:14
Працаздольнасць многіх жанчын падчас менструацыі зніжаецца з прычыны болю. Але гэтая тэма шмат дзе ў свеце пакуль табуяваная
З 27 сакавіка мясцовыя жыхаркі змогуць кожны месяц браць два дадатковыя выхадныя дні або працаваць у гэты перыяд дыстанцыйна, калі іх доктар дасць адпаведную рэкамендацыю.
Гэтым прадмесцем Парыжа з 1944 года нязменна кіруюць мэры-камуністы. Вялікую долю насельніцтва там цяпер складаюць імігранты.
Па словах мэра горада Карыма Буамрана, такое рашэнне ўлады прынялі з-за таго, што працаздольнасць многіх жанчын падчас менструацыі зніжаецца з прычыны болю.
«Мэта — зламаць табу на гэтую тэму», — падкрэсліў ён.
Чытайце таксама:
Заняткі ёгай узмацняюць мужчын у ложку — даследаванне
Колькі каштуе «хілтан» для пʼяніцы ў сацыяльна арыентаванай дзяржаве? Вы здзівіцеся