Затрымалі сына Анатоля Лябедзькі

Пра затрыманне свайго сына Арцёма Анатоль Лябедзька паведаміў у фэйсбуку.

28.03.2023 / 20:53

«Сёння забралі майго сына. Толькі за тое, што ён Арцём Лябедзька, што ён мой сын. Самае мярзотнае, калі пачынаюць распраўляцца з роднымі, бяруць у закладнікі тваіх блізкіх.

Сын не з’язджаў з Беларусі таму, што хацеў жыць там, таму што перакананы, што яму няма чаго прад’явіць акрамя таго, што ён сын свайго бацькі», — напісаў палітык. 

Nashaniva.com