Валерыю Цапкалу запрасілі 19 гадоў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму

Дзяржаўны абвінаваўца запытаў для былога прэтэндэнта ў прэзідэнты Валерыя Цапкалы 19 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах калоніі строгага рэжыму і штраф у адну тысячу базавых велічынь, паведамляе «Спутнік». 

29.03.2023 / 15:25

Валерый Цапкала ў маі 2020 года

Цапкалу ў Мінску судзяць завочна. Ён абвінавачваецца паводле 12-ці крымінальных артыкулаў, у тым ліку за загадзя лжывы данос аб учыненым злачынстве. Таксама яму выстаўлена абвінавачанне ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтве ім.

Яшчэ палітыку ставіцца ў віну збор грошай для «забеспячэння экстрэмісцкай дзейнасці», паклёп у дачыненні да Лукашэнкі.

Як раней паведамляла Генпракуратура, Цапкала таксама абвінавачваецца ў атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры, злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. Бокам абвінавачання ў інтарэсах Парка высокіх тэхналогій, які ён у папярэднія гады ўзначальваў, быў заяўлены пазоў аб кампенсацыі маёмаснай шкоды на суму больш за шэсць тысяч рублёў (прыкладна 2,1 тысячы даляраў).

Мінскі абласны суд пачаў разглядаць справу 1 сакавіка, а сам Цапкала абвешчаны ў вышук.

Чытайце таксама:

Сёння ў Мінску пачалі завочна судзіць Валера Цапкалу

Экстрэмісцкім фармаваннем прызнаныя прыхільнікі Валерыя Цапкалы і полк «Пагоня»

Як схаваць, што ты данаціў праз фэйсбук? Валерый Цапкала і Андрэй Стрыжак маюць розныя меркаванні

Nashaniva.com