Замест шведскай H&M у Мінск заедзе расійская Befree
Былыя плошчы шведскага брэнда H&M у ТРЦ Galleria Minsk на праспекце Пераможцаў зойме крама расійскай маркі Befree. Пра гэта паведамляе партал kaktutzhit.by.
29.03.2023 / 16:03
Яшчэ адзін гандлёвы пункт Befree размесціцца ў ТРЦ «Палаца» на праспекце Ціміразева, 74а. Тут расіяне таксама заменяць H&M. Паводле інфармацыі выдання, новы арандатар ужо вывесіў на вітрынах аб'явы аб наборы супрацоўнікаў.
Befree — моладзевы брэнд адзення, абутку і аксесуараў, які належыць Melon Fashion Group. Кампанія таксама валодае папулярнымі маркамі Zarina, Love Republic і Sela. Сёння сетка налічвае звыш 800 крам.
Што ж тычыцца H&M, то брэнд закрыў абодва свае пункты ў Мінску ў канцы кастрычніка мінулага года.
Чытайце таксама:
«Еўраопт» прадае тавары з IKEA. «Адкуль яны — наша ўнутраная інфармацыя»
Bershka, Zara і Pull&Bear вяртаюцца ў Расію. Але пад новымі назвамі