Орбан заявіў, што краіны ЕС блізкія да абмеркавання магчымасці адпраўкі «войскаў міратворчага тыпу» ва Украіну
Але прэм'ер Венгрыі супраць такой ініцыятывы.
31.03.2023 / 10:02
Віктар Орбан. Фота: kremlin.ru
«Мы блізкія да таго, каб у размовах еўрапейскіх лідараў легітымным і прынятым стала пытанне аб тым, ці могуць краіны-сябры ЕС паслаць у нейкай форме войскі нейкага міратворчага тыпу ці лепш не пасылаць. Мы блізкія да гэтай мяжы, якую раней не пераходзілі», — заявіў прэм’ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан.
Ён дадаў, што Венгрыя выступіць супраць і гэтай меры падтрымкі Украіны.