Ажно трэць кватэр у Мінску прадаецца па даверанасці

Колькасць здзелак па даверанасці ў Мінску павялічваецца, распавёў намеснік начальніка аддзела кансалтынгу і аналітыкі агенцтва нерухомасці «Твая сталіца» Андрэй Чарнышоў.

05.04.2023 / 15:40

Чарнышоў адзначыў, што здзелкі з нерухомай маёмасцю па даверанасці былі заўсёды, але ў 2019 годзе ў агульнай масе іх было ўсяго 3—5 %, у 2021—2022 іх колькаць вырасла да 10—15 %. Цяпер іх доля складае 30 %.

Паводле Чарнышова, прадаюць нерухомую маёмасць як тыя беларусы, што пераехалі нядаўна, так і суайчыннікі, якія жывуць у іншых краінах год ці некалькі гадоў.

Абʼекты, якія выстаўляюць на продаж, — гэта ў асноўным шматпакаёвыя кватэры ў добрых раёнах і з рамонтам. 

Больш за 50% прадаўцоў жывуць у Польшчы, астатнія — у Чэхіі, Ізраілі, Літве, Эстоніі, ЗША.

Эксперт звяртае ўвагу, што цяпер мяняюцца патрабаванні да даверанасцяў, таму раіць перад тым, як ісці да натарыуса, удакладніць фармулёўкі ў спецыялістаў па нерухомасці — гэта дазволіць сэканоміць і час, і сродкі.

Прапанова на рынку нерухомасці сёння значна перавышае попыт. Па даных агенцтва, на аднаго патэнцыйнага пакупніка прыходзіцца сем кватэр.

Чытайце таксама:

«Бабуліны» кватэры за $ 160, а колькі за «элітку»? Пачым зараз у Мінску доўгатэрміновая арэнда кватэр

«Найлепшы загарадны дом у Беларусі, прэміум-клас!» Якія дамы прадаюць на беразе Нарачы

Набліжаны да Лукашэнкі бізнэсовец збудаваў комплекс насупраць Палаца Незалежнасці. Вось як ён выглядае

Глядзіце, які пентхаус з дзіркай у столі прадаецца ў Мінску

Nashaniva.com