На Гомельшчыне ўзровень вады ў рэках расце трэці дзень ФОТА
Апошнія дні вада на Гомельшчыне імкліва прыбывае. Паводле звестак Белгідрамета, Сож у Гомелі 3 красавіка вырас на 37 сантыметраў, 4 красавіка — на 30, 5 — на 27.
05.04.2023 / 19:00
Наколькі моцнай будзе паводка, цяпер залежыць ад прытоку вады, якая паступае з вярхоўяў рэк Беларусі і Расіі, а таксама ад ападкаў у абедзвюх краінах, піша «Гомельская праўда», публікуючы падборку фота залітых гарадскіх вуліц пасля выхаду з берагоў Сожа.
Чытайце таксама:
Дзвіна ставіць рэкорды, у Полацку яна ўжо перасягнула крытычную адзнаку