ГУБАЗіК не знайшоў экстрэмізму ў «Рэвалюцыі» Марціновіча
Былы дырэктар кнігавыдавецтва «Беларускі кнігазбор» Генадзь Вінярскі паведаміў сёння ў фэйсбуку, што ў ГУБАЗіКу яму вярнулі канфіскаваны больш за два гады таму наклад кнігі Віктара Марціновіча «Рэвалюцыя».
05.04.2023 / 22:10
Увесь наяўны наклад рамана «Рэвалюцыя» Віктара Марціновіча — усяго 558 асобнікаў — быў канфіскаваны ў «Беларускім кнігазборы» 4 студзеня 2021 года падчас ператрусу. Былі забраныя нават бракаваныя экзэмпляры. З таго ж часу беларуская мытня перастала прапускаць за мяжу пасылкі з раманам.
Але, як выглядае, нават ГУБАЗіК нічога крамольнага ў гэтай кнізе пасля двухгадовага вывучэння не знайшоў.
Чытайце таксама:
Прызналі «экстрэмісцкай» яшчэ адну кнігу
Блогерка Надзея Мялешка перад смерцю паспела напісаць кнігу пра змаганне з ракам