Галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» прызналі палітвязнем

Праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызналі галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча палітычным вязнем, паведамляе БАЖ.

06.04.2023 / 11:52

Аляксандра Манцэвіча затрымалі 15 сакавіка пасля ператрусу ў яго доме ў Вілейцы.

27 сакавіка стала вядома, што Аляксандра Манцэвіча перавялі ў жодзінскую турму. Пасля Следчы камітэт заявіў, што Манцэвічу інкрымінаваны арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса («Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь»).

Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, Манцэвіч, з'яўляючыся дырэктарам рэдакцыі газеты, сумесна з іншымі асобамі з 1 студзеня 2020 года па 15 сакавіка 2023 года «распаўсюджваў у друкаваным выданні і яго інтэрнэт-рэсурсах заведама лжывыя звесткі, якія дыскрэдытуюць Беларусь і яе органы ўлады».

Аляксандр Манцэвіч — неаднаразовы пераможца журналісцкіх конкурсаў і прэмій за высокія стандарты працы.

Улетку 2021 года міліцыя ўжо прыходзіла з ператрусам у памяшканне рэдакцыі і ў дом галоўнага рэдактара.

Праваабаронцы патрабуюць:

• неадкладнага вызвалення Аляксандра Манцэвіча і спынення ў дачыненні да яго крымінальнага пераследу;

• адмовы ад выкарыстання метадаў крымінальнага пераследу як інструмента ціску на свабоду выказвання меркавання ці іншыя правы і свабоды;

• неадкладнага спынення рэпрэсій, а таксама вызвалення ўсіх палітычных зняволеных.

Галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» абвінавачваюць у «дыскрэдытацыі ўлады»

Nashaniva.com